Бодрое утро. Вясковы лад. Порозовская банкуха.
Особая печка, валок и терпение. Узнали секреты приготовления порозовской банкухи.
Традыцыя прыгатавання поразаўскай банкухі
ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА
Традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі»
у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці
Шалкевіч Ганна Станіславаўна навучылася выпякаць банкуху у сваёй суседкі Шалкевіч Марыі Іванаўны, якая у сваю чаргу атрымала гэтыя веды ад сваёй цеткі Паплаўскай Магдалены.
Кóзюк Алена Чаславаўна навучылася ад сваёй свякрухі Кóзюк Яніны Іванаўны, якая пераняла ўменне ад Кóзюк Пелагеі Іосіфаўны.
«Банкуха» у Поразаве пэўны час была абавязковым атрыбутам вясельнага стала. Драўляны валік пакрываецца вадкім цестам, якое запякаецца побач з адкрытым агнём, затым наносіцца і запякаецца новы слой цеста і так паўтараецца многа разоў.
Сэнкач
Сёння ў Польшчы гэты сапраўды каралеўскі пірог па-ранейшаму папулярны. Кулінары пякуць яго на ражне над агнём або гарэлкай і сустрэць яго ў крамах можна круглы год.
Цеста наліваюць на драўляны валік, таму выпечка атрымоўваецца не гладкая, а пакрытая “вырастамі” цеста, якое запяклося пакуль сцякала.
Такім чынам, тэхналогія прыгатавання, знешні выгляд і прызначэнне выпечкі, як урачыстай, вясельнай, святочнай стравы ў нямецкага баумкухена, беларускай банкухі, літоўскага шакоціса і польскага сэнкача падобныя.
Наша беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час, як баумкухен, сэнкач і шакоціс могуць быць гладкімі, ці дэкараванымі шакаладам і глазурам.
У Поразаве ўменнем выпякаць банкуху валодаюць гаспадыні з некалькіх сямей у трох пакаленнях.
Прыгатаваннем банкухі зацікавіліся вучні Поразаўскай сярэдняй школы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскіх калектываў. Яны вывучаюць гісторыю ўзнікнення банкухі, рэцэпт, а асабліва іх цікавіць працэс прыгатавання.
О банкухе в нашем Telegram-канале
1. https://t.me/culturesvisloch/12678
2. https://t.me/culturesvisloch/12620
3. https://t.me/culturesvisloch/8418
4. https://t.me/culturesvisloch/8352
5. https://t.me/culturesvisloch/7898
6. https://t.me/culturesvisloch/5860
7. https://youtu.be/j71iHrVzfwA
8. https://youtu.be/1F5eyNOxnYc