Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню»

23.07.2026


Гарадскі пасёлак Поразава запрашае на Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню».

 У самым сэрцы нашай Гродзеншчыны мы адродзім традыцыі продкаў — акунёмся ў атмасферу старажытнасці, дакранёмся да жывой гісторыі і адкрыем для сябе магію керамікі.

- Лакацыя:
парк гарадскога пасёлка Поразава.

- Час:
17.00

Што будзе? 

* Бітва ганчароў — сапраўднае шоу майстроў з усёй Гродзеншчыны. Хто лепш справіцца з гліной пад музыку агню?

*Пляцоўка «Пад гармонIк весялей» — жывая музыка, народныя танцы і бясконцая энергетыка беларускай вечарыны.

* Дзіцячая пенная вечарынка — самае асвяжальнае і шумнае шоЎ дня для вашых малых!

* Інтэрактывы для дарослых — паспрабуйце сябе ў ролі майстра.

* Музей ганчара пад адкрытым небам і кірмаш — унікальныя вырабы мясцовых умельцаў, якія можна будзе забраць з сабой як памяць пра гэты вечар.

* Гастранамічны сюрпрыз — дэгустацыя знакамітай поразаўскай банкухі. Сакрэтны рэцэпт, смак якога непаўторны!

Едзем усе ў Поразава Свіслаччына чакай !!! 

поделиться в: