Сустрэча з сябрамі

26.01.2026

Зіма - гэта той час, калі ёсць нагода сустрэцца з сябрамі, і правесці яго цікава і весела! На Дзень калектыўнага адпачынку "Ой ты, Зімачка - Зіма", які праходзіў ў Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы сабраліся ўдзельнікі клубных аб'яднанняў: клуба вандроўнікаў "Вецер вандраванняў" і жаночага клуба "Сельчанка". А гасцямі сталі актывісты клубнай работы Велікасельскага філіяла -клуба.
Цудоўную канцэртную праграму "Зімовы настрой" падрыхтаваў народны вакальны калектыў "Спадчына". Ад кожнага нумара веяла зімовым настроем, здавалася і мароз шчыпаў за шчокі і завея спявала свае песні. Народны тэатр-студыя "Карагод" прадставілі поўную добрага гумару тэатралізаваную пастаноўку "Нашто вароне мікрафон". Госцем мерапрыемства стала народны майстар Свіслацкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Іванаўна Фунт. Была разгорнута выстава яе саламяных прац "Золата саломы". Сустрэча адбылася ў рамках Года беларускай жанчыны. А пасля былі вясёлыя гульні, конкурсы, танцавальныя хвілінкі.

поделиться в: