У Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы ДУК "Свіслацкі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці" адбыўся юбілейны канцэрт народнага фальклорнага калектыву "Спадчына". Гурт адзначыў 20 гадовы юбілей са дня свайго заснавання. Гэта заўсёды грандыёзная падзея, якая збірае сваіх гледачоў і дэманструе шматгадовае майстэрства калектыву, выклікае бурныя эмоцыі і дорыць незабыўныя ўражанні.
Народны фальклорны калектыў "Спадчына" святкуе юбілей
15.12.2025







