У аграгарадку Корнадзь распачалося брэндавае мерапрыемства "Свята рушніка"

22.06.2025

У гэтыя хвіліны ў аграгарадку Корнадзь распачалося брэндавае мерапрыемства "Свята рушніка" з шэсця з рушніком Гродзенскай вобласці.

Працягваецца свята з экскурсіяй па музейным пакоям "Беларускі ручнік" Корнадзьскай базавай школы. 

На свяце рушніка прысутнічаюць пары якія адзначылі ў гэтым годзе юбілейныея даты сумеснага жыцця. Ім давялося і сення стаяць на вясельным рушніку.

Жана Сыраежка, майстар аддзела раместваў і традыцыйнай культуры прадставіла калекцыю ручнікоў і правяла майстар-клас для ўдзельнікаў свята.

Брэндавае мерапрыемства "Свята рушніка" працягваецца побытавымі танцамі і канцэртнай праграмай народнага ансамбля песні "Крынічанька"Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, самадзейных артыстаў Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу, Ханявіцкага сельскага філіяла-клуба.

поделиться в: