1. У рамках акцыі "Равеснікі Перамогі" работнікі Грынкаўскага сектара клубнай і бібліятэчнай работы павіншавалі з 80-годдзем Леаніда Іванавіча Каласоўскага. Юбіляр нарадзіўся 23 лютага 1945 год ў шматдзетнай простай працоўнай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў доўгі час ў Ханявіцкай сярэдняй школе настаўнікам замежных моў. А ў сакавіку 1984 года заняў пасаду дырэктара Грынкаўскай сярэдняй школы. Прыехаў ў Грынкі са сваёй сям'ёй. У Леаніда Іванавіча двое дзяцей і трое ўнукаў.
Леанід Іванавіч - чалавек энергічны і зараз. З маладосці засталася добрая прывычка быць у курсе ўсіх навін, любіць сваю родную беларускую мову, піша вершы, шмат друкаваўся ў мясцовай газеце.
Работнікі клуба сардэчна павіншавалі Леаніда Іванавіча з нагоды юбілею, пажадалі здароўя і цеплыні ад родных і блізкіх. На памяць аб сустрэчы падарылі яму прыгожы сувенір.
2. Работнікі Пацуеўскага сектара культуры і дасуга павіншавалі з 80-годдзем жыхарку в.Ражкі Эйсмант Елену Уладзіміраўну ў рамках акцыі "Равеснікі Перамогі".