Выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Свіслацкага раёну " Захоўваем традыцыі - ствараем будучыню "

03.03.2025

У апошні дзень зімы ў Гродзенскім навукова-метадычным цэнтры адчынілася выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Свіслацкага раёну " Захоўваем традыцыі - ствараем будучыню ". Яна будзе працаваць да 18 сакавіка. Выстава - даволі яркая падзея для культурнага жыцця як Гродзенскай вобласці, так і для Свіслаччыны , бо самае галоўнае для кожнага работніка культуры - захаваць тое, што засталося нам ад продкаў, перадаць нашчадкам, каб зноў гучалі над дзіцячымі калыскамі даўнія мелодыі бабуліных калыханак, а кожнае свята і традыцыя былі напоўнены простай чалавечай мудрасцю. Запрашаю пазнаёміцца з выставай, якую падрыхтавалі работнікі Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Свіслач. Смотреть

поделиться в: