Сення адзначыў свой 35 -гадовы юбілей народны фальклорны гурт "Крынічанька". Прыгожа і багата зямля беларуская! Слаўны народ, які жыве на ёй сваімі векавымі традыцыямі, традыцыямі выканання фальклорных
песень. А мы сёння славім тых, хто на працягу 35-гадоў радуюць нас, гледачоў, сваімі фальклорнымі шчырымі песнямі, танцамі, абрадамі. Віншуем з юбілеем народны фальклорны гурт " Крынічанька”!
Жадаем вам невычэрпнага натхнення, новых вялікіх творчых ідэй, бязмежнага шчасця і ўдзячных гледачоў! Працягвайце сваё цудоўнае падарожжа па дарогах фальклорнага мастацтва!
Юбілейны канцэрт народнага фальклорнага гурта "Крынічанька"
29.11.2024