Святы і абрады Свіслаччыны

Мясцовыя традыцыі выпякання вясельнага каравая

У рамках “Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” у прыгожай вёсачцы Тушамля, якая знаходзіцца на самай мяжы Свіслацкага раёна з Польшчай, і дзе жывуць цудоўныя, працавітыя людзі, якія зберагаюць мясцовыя традыцыі і вельмі хочуць, каб гэтыя традыцыі ведалі нашы дзеці і ўнукі, ладзілася сапраўднае свята, свята вясельнага каравая, менавіта таго каравая, які выпякаўся з даўніх часоў у вёсцы Тушамля. А зберагае традыцыю вясельнага тушамлянскага караваю старэйшая жыхарка вёскі Ганна Вікенцьеўна Серада, якой у гэтым годзе споўнілася 88 год. А дапамагае ёй яе суседка Ірына Фёдараўна Прытульчык, якая на 17 год маладзейшая, але таксама добрая кулінарка і таксама пячэ пірагі і караваі. І вось гэтыя дзве суседкі у восем гадзін раніцы рашчынялі вясельны каравай. Пачыналі замес з малітвы. Сказаўшы малітву, пачалі у міску уводзіць усе інгрыдыенты, якія неабходныя для вясельнага караваю: некалькі кропель свянцонай вады, зусім трошкі солі , яйкі, малако, маргарын і масла, цукар, дрожжы, муку. Ганна Вікенцьеўна старанна усё перамяшала драўлянай лапаткай, а потым замес даверыла Ірыне Фёдараўне. Калі цеста вымесілі як трэба, міску накрылі кужэльнай тканінай і паставілі на цёплую пліту падыходзіць. А падыходзіў каравай амаль што 8 гадзін і два разы яго абміналі. Ужо у пять гадзін вечара у дом да Ганны Вікенцьеўны спяшаліся каравайніцы, яны усе удзельнікі фальклорнага аматарскага аб’яднання “Суседкі” Ціхавольскага сельскага філіяла-клуба. Гаспадыня з задавальненнем сустрэла суседак-каравайніц, кожная з якіх несла у беленькай хустачцы хто яйкі, хто цукар, хто муку.

Гэта для таго, можа раптам чагосьці забракуе, то каб можна было дабавіць. Калі ўсе каравайніцы сабраліся, сусед Удадзімір Уладзіміравіч Раманчук, які ва ўсіх справах дапамагае жанчынам, прынёс ваду, каб усе каравайніцы памылі рукі, а потым гэтую ваду, якой мылі рукі, пайшоў выліў на вуліцу пад маладое дрэўца. Гэта для таго, каб маладыя жылі у згодзе і каб за хуткім часам нарадзіліся дзеткі. Памыўшы рукі, Ганна Вікенцьеўна раздзяліла цеста на часткі, што палажыла у падрыхтаваныя формы, а што аставіла каравайніцам, каб яны пачалі ляпіць упрыгожванні на каравай: плясці касу, шышкі, кветачкі, птушачкі. А таксама абкручвалі цестам падрыхтаваную галінку з слівы “вілы-траяны”. А яшчэ пяклі у блясе асобна “каравайцы”, гэта для таго каб даць па каравайцу кожнай каравайніцы, за тое, што яны прыйшлі дапамагчы рабіць караваі. І вось калі усё ужо было зроблена, караваі абмазаныя яйцом, ставілі у печ. А печ выпальвалася яловымі дровамі, тады, як палажылі караваі у формы. Бо пакуль выпальваецца печ, караваі павінны яшчэ раз падысці. Калі пасаджалі караваі ў печ, Ганна Вікенцьеўна усіх каравайніц абмазала мукой, гэта таксама на дабрабыт, на добрае жыццё маладым. Пасля гэтага хуценька накрывалі стол, каб пачаставаць каравайніц. На стале абавязкова павіненна быць квашаніна (холодец), вінігрэт. Запрасілі музыканта і гулялі, пакуль каравай не спёкся. А пёкся ён трошкі больш за гадзіну. Спечаныя караваі з формы выкідалі на падушку, заслатую кляёнкай і рушніком. А на падушку выкідвалі з формы каравай, бо падушка мяккая, і каравай не паломіцца, але адразу ж пераварочвалі назад ужо на стол, каб астываў. Калі астыне галоўны каравай у яго устаўлялі “вілы-траяны” і упрыгожвалі шпарагай. А усім каравайніцам Ганна Вікенцьеўна дала па каравайцу, які жанчыны закруцілі у тыя беленькія хусціначкі, якія прынеслі з сабой.

Элемент вясельнага абраду "Брама"

Адным з элементаў вясельнага абраду на Свіслаччыне была “Брама”. Прайсці праз браму - жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запрашалі у хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, шышкі і цукеркі. Работнікамі Вялікасельскага сельскага філіяла - клуба і жыхарамі аграгарадка Вялікае Сяло, была праведзена рэканструкцыя абрада, як ён праводзіўся менавіта у Вялікім Сяле. 

Элемент вясельнага абраду "Адзяванне вэлена" Ханявіцкі сельскі філіял-клуб

поделиться в: