- 2026 -
Наша зямлячка валодае чароўным дарам – ператварае звычайную саломку ў сапраўдныя творы мастацтва. Расказваем, як нечаканае захапленне прывяло яе да рамесніцтва і ганаровага статусу.
У палоне сонечнага бляску
Ірына Фунт прыйшла да саломапляцення амаль у сорак гадоў. Мабыць, у той няпросты жыццёвы перыяд – жанчына аўдавела і засталася адна з двума дзецьмі – Бог і даў ёй у рукі тонкую выратавальную саломінку, якая не толькі здолела ўтрымаць яе, але і надаць жыццю новы смак. А да гэтага… Да гэтага Ірына Іванаўна была настаўніцай працоўнага выхавання. Аддала школе ні больш ні менш 26 гадоў. Бясспрэчна, творчая жылка – здольнасць бачыць свет інакш і ўвасабляць унікальныя ідэі, любоў да прыгажосці і імкненне да нязведаных уражанняў – заўсёды пульсавала ў ёй. Яна шмат чаго ўмела і магла стварыць сваімі рукамі, хоць, прызнаецца, патрапіла на гэтую хвалю рукадзелля выпадкова. Падрабязней тут...







